Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі міністар абляцеў Курылы


Міністар замежных справаў Японіі Сэйдзі Маэхара агледзеў з борту самалёта Паўднёвыя Курыльскія выспы, якія Японія лічыць сваімі паўночнымі тэрыторыямі. У часе палёту ён заявіў журналістам, якія знаходзіліся разам зь ім, што выступае за разьвіцьцё стасункаў з Расеяй і правядзеньне “настойлівых перамоваў” з Масквой дзеля разьвязаньня тэрытарыяльнага пытаньня.

Японія рэзка адрэагавала на нядаўняе наведваньне Паўднёвых Курылаў прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. На нейкі час быў адкліканы з Масквы японскі амбасадар.
XS
SM
MD
LG