Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: кааліцыю бальшыні сфармуе "Рэспубліка"


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева даручыла фармаваньне кааліцыі парлямэнцкай бальшыні партыі “Рэспубліка”. У чацьвер стала вядома пра развал кааліцыі, сфармаванай на пачатку тыдня трыма партыямі – “Ата-Мекен”, “Рэспубліка”і Сацыял-Дэмакратычнай. Гэта адбылося пасьля таго, як дэпутаты не падтрымалі кандыдатуру лідэра “Ата-Мекен” Амурбека Тэкебаева, прапанаванага кааліцыяй на пасаду сьпікера парлямэнту.

Паводле вынікаў выбараў, якія адбыліся ў Кіргізстане 10 кастрычніка, ніводная зь пяці партыяў, што прайшлі ў парлямэнт, ня маюць бальшыні галасоў.
XS
SM
MD
LG