Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Сьнег, мяцеліца, галалёд, мароз, удзень да мінус 8.

Не праходзьце міма


У Менску адкрываецца чацьвёрты па ліку Усебеларускі сход.

Там, дзе нас няма


У Брусэлі адкрыецца саміт міністраў фінансаў Эўразьвязу і краінаў эўразоны.

Таксама ў гэты дзень


1520 – У Нясьвіжы нарадзілася Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.

1917 – Фінляндыя абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

1938 – Францыі і Нямеччына заключылі пакт пра ненападзеньне.

1945 – Запатэнтаваная мікрахвалёвая печ.

1991 – Створаныя Ўзброеныя сілы незалежнай Украіны.

1998 – Уга Чавэс абраны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

Ёсьць нагода


Дзень Сьвятога Мікалая ў каталікоў ( у праваслаўных – 19 сьнежня)

Мінус 365


Яўгена Афнагеля невядомыя вывезьлі за горад.

Цытата на памяць


Я не ведаю, у гонар каго прызначылі выбары менавіта на гэты дзень. Я ж адзіны Мікалай сярод кандыдатаў.” (З тэлевыступу Мікалая Статкевіча).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG