Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заблякаваны адрас Wikileaks у дамэннай зоне .ch


Інтэрнэт-сайт Wikileaks, вядомы публікацыямі амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў, быў пазбаўлены шэрагу дамэнаў.

У пятніцу ўвечары стала вядома, што амэрыканскі правайдар заблякаваў адрас у дамэннай зоне .ch (Швайцарыя), на якім Wikileaks мела намер знаходзіцца пасьля блякаваньня свайго пачатковага адрэсу ў дамэне .org.

Аднак швайцарская пірацкая партыя, якая выступае за рэформу законаў аб аўтарскім праве і празрыстасьць дзейнасьці дзяржаўных ворганаў, заявіла, што гатова даць для Wikileaks больш за 20 альтэрнатыўных адрасоў у розных дамэнах. Цяпер Wikileaks адкрываецца на http://46.59.1.2/cablegate.html

Раней сайт Wikileaks пацярпеў ад хакерскіх нападаў, да і пасьля публікацыяў дзесяткаў тысячаў матэр’ялаў з амэрыканскай сакрэтнай дыпляматычнай перапіскі.
XS
SM
MD
LG