Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама у Аўганістане не сустрэўся з Карзаем


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама знаходзіцца з нечаканым візітам у Аўганістане. Самалёт прэзыдэнта прызямліўся на авіябазе Баграм пад Кабулам, дзе разьмешчаныя амэрыканскія вайскоўцы.
Абама правёў на авіябазе некалькі гадзін, у часе якіх адбылася яго відэа-канфэрэнцыя з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем. Неспрыяльныя умовы надвор’я перашкодзілі Абаму даляцець да Кабулу.

Абама таксама правёў брыфінг з вярхоўным камандуючым войскаў ЗША і НАТА ў Аўганістане генэралам Дэвідам Петрэусам, і Карлам Эйкэнбэры, амэрыканскім амбасадарам у Аўганістане.

Гэта другі візыт у Аўганістан Барака Абамы у часе яго прэзыдэнцтва. Візыт адбываецца у тым часе, як Белы Дом рыхтуецца да публікацыі аналітычнага агляду амэрыканскай стратэгіі ў Аўганістане. Некалькі дзён таму сайт WikiLeaks апублікаваў матэр’ялы з сакрэтнай амэрыканскай дыпляматычнай перапіскі, у якіх ставілася пад пытаньне кіраўніцтва Карзая.
У адным з матэр’ялаў амбасадар Эйкэнбэры назваў Карзая “паранаідальнай асобой”, “слабым” і “занадта самаупэўненым”.
XS
SM
MD
LG