Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч падпісаў новы Падатковы кодэкс


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў сёньня новую рэдакцыю Падатковага кодэксу са сваімі папраўкамі, якія ў чацьвер адобрыла Вярхоўная Рада.

Законапраект, прыняты парлямэнтам у першапачатковым варыянце 18 лістапада, выклікаў масавыя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якія працягваліся да сёняшняга дня. У выніку Януковіч наклаў вета на дакумэнт і накіраваў яго на дапрацоўку.

Прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта раней паведаміла, што з кодэкса выключаныя артыкулы, якія абмяжоўваюць правы прадпрымальнікаў. Апрача гэтага, захаваная спрошчаная сыстэма падаткаабкладаньня.
XS
SM
MD
LG