Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя актывісты Гомелю заявілі аб правядзеньні шэрагу перадвыбарчых сходаў з мэтай агітацыі супраць Аляксандра Лукашэнкі. З адпаведнай заявай яны зьвярнуліся ў выбарчыя камісіі Савецкага і Цэнтральнага раёнаў Гомелю.

Як паведаміў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, камісія Савецкага раёну дала згоду, і адзін з такіх сходаў адбудзецца 10 сьнежня. Адказу ад камісіі Цэнтральнага раёну пакуль не было.

Васіль Палякоў пазыцыю ўладаў пракамэнтаваў гэтак: "Падладжваючыся пад Захад, спрабуючы яму спадабацца, улады гатовыя пайсьці нават на тое, каб праводзілася агітацыя супраць Лукашэнкі. Гэта, вядома, не азначае, што 19 сьнежня будзе сумленны падлік галасоў. Усё пройдзе, як звычайна: фальсыфікацыі, замена бюлетэняў, укіданьні. Але да гэтага ўлады хочуць стварыць спрыяльны фон для прызначэньня Лукашэнкі на новы тэрмін", паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG