Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнку пратрымаюць у асобнай камэры да 13 сьнежня


Вязьня Бабруйскай калёніі Андрэя Бандарэнку трымаюць у адмысловай камэры для небясьпечных вязьняў і не перадаюць яму цёплай вопраткі. Як паставіцца старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала да справы Мікалая Аўтуховіча?

Адвакат Павал Сапелка падаў скаргу на прысуд Мікалаю Аўтуховічу на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Гэта апошняя магчымасьць абскардзіць прысуд, патлумачыў адвакат. Выніку разгляду скаргі Павал Сапелка чакае да канца году.

Павал Сапелка
"Недзе напярэдадні Новага году мусяць разгледзіць. Тэарэтычна магчыма і крыху раней, калі ўлічыць, што сама справа знаходзіцца ў тым жа Вярхоўным судзе".

Адвакат Павал Сапелка плянуе наведаць свайго падабароннага ў калёніі ў панядзелак, 6 сьнежня. Раней Аўтуховіч сам выклікаў адваката на сустрэчу. Дакладных матываў гэтага рашэньня падабароннага адвакат ня ведае.



Валер Бандарэнка, бацька прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, пабываў у Бабруйскай калёніі, дзе трымаюць ягонага сына. Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу. Некалькі дзён таму Валер Бандарэнка атрымаў ад сына ліст, у якім той прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу сына скончылася няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі. Бацька вязьня Валер Бандарэнка распавёў пра сваю паездку ў калёнію.

Валеры Бандарэнка
"Да 13 сьнежня ён будзе ў ПКТ. Начальніка не было, а быў намесьнік. Трутнёў Юры Ігаравіч. Я да яго зьвярнуўся, што хацеў бы перадаць цёплыя рэчы. Ён кажа, што нельга, калі знаходзіцца ў ПКТ. Я кажу: чаму? Ён жа на прамэнады выходзіць, там жа халодна, патрэбны рукавіцы, цёплая бялізна. Не, адказвае, маўляў, яго пакаралі за парушэньні, ён не пагаджаўся на тое, на другое".

Нагадаю, Валер Бандарэнка адмовіўся працаваць на вытворчасьці, дзе ўжываюць небясьпечны газ фэнол, а потым адмовіўся падмятаць турэмны двор, і за гэта яго пакаралі зьмяшчэньнем у турэмны карцэр. Там вязень адбыў болей за 3 тыдні. Па выхадзе з карцэру Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў ПКТ як вязьня, які трывала парушае турэмную дысцыпліну і не становіцца на шлях выпраўленьня. У ПКТ Андрэя Бандарэнку будуць трымаць таксама болей за 3 тыдні. Аднадумцы Бандарэнкі з Аб'яднанай грамадзянскай партыі мяркуюць, што іх паплечніка перасьледуюць за ягоную грамадзкую пазыцыю.

вязьні, лістапад 2010


Даведка Свабоды
Мікалай Аўтуховіч
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец Уладзімер Асіпенка, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, сваёй віны ў судзе не прызналі і заявілі, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Абодва былі арыштаваныя 8 лютага 2009 году. Мікалая Аўтуховіча суд пакараў на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня за незаконнае захоўваньне патронаў, Уладзімер Асіпенка атрымаў 3 гады да незаконнае абыходжаньне са зброяй. Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў, якога таксама асудзілі па гэтай справе, у жніўні вызваліўся паводле амністыі пасьля году арышту.

Андрэй Бандарэнка
Актывіст АГП Андрэй Бандарэнка вінаватым сябе не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. У прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У пачатку 2010 году прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж маёмасьці фірмы. За кратамі Бандарэнка знаходзіцца зь сярэдзіны 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG