Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва бачыць новы шанс для суседняй АЭС


МЗС Літвы выказаў упэўненасьць, што “ЗША дапамогуць Беларусі знайсьці прыдатнае месца для яе электрастанцыі”.

Такім чынам Вільня рэагавала на сумесную заяву Сяргея Лаўрова і Гілары Клінтан, дзе адзначалася, што ЗША падтрымліваюць рашэньне Беларусі ў справе будаўніцтва АЭС і яе намаганьні як найхутчэй рэалізаваць гэты камэрцыйны праект.

Як перадае агенцтва DELFI, літоўскі МЗС выказаў спадзяваньне, што ЗША дапамогуць забясьпечыць адпаведнасьць беларускай АЭС патрабаваньням міжнародных канвэнцый, зьвязаных з захаваньнем стандартаў атамнай, радыяцыйнай і прыродаахоўнай бясьпекі. У той жа час міністэрства сьцьвярджае, што Літва дагэтуль не атрымлівае ад Беларусі адказы на пытаньні наконт праекту АЭС, уключаючы пытаньне чаму для будаўніцтва выбралі менавіта Астравецкую пляцоўку, якая знаходзіцца менш чым за 50 км ад Вільні.

Літоўскі МЗС яшчэ раз выказаў спадзяваньне, што Беларусь будзе выконваць усе міжнародныя абавязацельствы ў адпаведнай галіне. Вільня настойвае, што патрэбна арганізацыя публічнага абмеркаваньня ў Літве магчымага ўплыву будучай станцыі на навакольнае асяродзьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG