Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў: публікацыі WikiLeaks раскрываюць “цынізм” ЗША


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сказаў, што публікацыі на WikiLeaks раскрываюць “цынізм” замежнай палітыкі ЗША. Мядзьведзеў сказаў, што не драматызуе сітуацыю, хаця такія ўцечкі могуць нашкодзіць адносінам ЗША з іншымі дзяржавамі.

У апублікаваных матэр’ялах з сакрэтнай дыпляматычнай амэрыканскай перапіскі Мядзьведзеў названы слабым лідэрам, які ніколі не здолее здабыць поўную ўладу у Расеі пасьля свайго папярэдніка, цяперашняга прэм’ера Уладзімера Пуціна. Мядзьведзеў сказаў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Сочы сёньня:

“Калі б, не дай Бог, у смі прасачыліся б некаторыя ацэнкі, якія даюць расейскае міністэрства замежных спраў альбо расейскія спэцслужбы, у тым ліку і нашым амэрыканскім партнэрам, яны б таксама атрымалі б шмат асалоды. Але, ці патрэбна гэта? На мой погляд, дыпляматыя – ціхая рэч, як і банкаўскі бізнэс, і павінна ажыцьцяўляцца паводле адпаведных прынцыпаў”.
XS
SM
MD
LG