Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраіль пачалі прыбываць пажарныя спэцпадразьдзяленьні


У Ізраіль для тушэньня на поўначы краіны наймацнейшых лясных пажараў прыбываюць замежныя пажарныя і выратавальныя падразьдзяленьні.

Ахвярамі стыхійнага бедства ўжо сталі болей за 40 чалавек, дзесяткі атрымалі апёкі. 13 тысяч чалавек, у тым ліку зьняволеных, былі эвакуяваныя.

У ахопленыя пажарамі раёны ўжо прыбылі самалёты з Баўгарыі, Ярданіі, Грэцыі і Вялікабрытаніі. Чакаюць аіяцыйных атрадаў з Турэччыны, Расеі і Кіпру. Францыя аказвае Ізраілю дапамогу адмысловымі сродкамі пажаратушэньня.

Паведамляецца, што ўлады Палестынскай аўтаноміі накіравалі ў раён бедзтва пажарныя машыны. Кіраўнік аўтаноміі Махмуд Абас выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю людзей.
XS
SM
MD
LG