Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пакутуе ад моцных маразоў і сьнегападаў


У Польшчы з-за моцных сьнегападаў пашкоджаны рух усяго транспарту. Спазняюцца на некалькі гадзінаў цягнікі, ёсьць перабоі ў руху самалётаў, маюцца вялізныя пробкі на дарогах.

Таксама павеламляецца, што ад холаду загінулі ўжо 18 чалавек. З-за нізкіх тэмператураў усё менш застаецца месцаў у начлежках для бяздомных.
Сёньня сьнегапады на большай частцы краіны часова спыніліся, аднак у выходныя сыноптыкі зноў абяцаюць моцныя ападкі.
XS
SM
MD
LG