Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад ЦВК патрабавалі болей эфірнага часу


3 сьнежня актывісты кампаніі «Гавары праўду!» правялі акцыю каля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Удзельнікі флэш-мобу патрабавалі дадатковага часу для выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта.

Удзельнікі акцыі трымалі сьцягі з надпісам "За Някляева!", лёзунгі "Патрабуем 1 гадзіну прамога эфіру", "Спыніце тэатар аднаго актора", "Дайце эфір іншым". Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» ад імя свайго кандыдата патрабавалі ад Цэнтравыбаркаму дадатковага эфірнага часу — 30 хвілін з 12 да 18 сьнежня для кожнага кандыдата на прэзыдэнта.

Адпаведную заяву ў Цэнтравыбаркам перадаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які зьяўляецца даверанай асобай Уладзімера Някляева, а таксама Тацяна Процька, сябра ЦВК з правам дарадчага голасу.




Уладзімер Арлоў расказвае пра «Тэатар аднаго актора» і заклікае надалей праводзіць акцыі па-беларуску.

XS
SM
MD
LG