Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў і Берлюсконі правялі перамовы ў Сочы


У Расеі і Італіі ёсьць добрыя пэрспэктывы для стратэгічнага партнэрства. Аб гэтым заявіў расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў пасьля перамоваў у Сочы з прэм'ер-міністрам Італіі Сільвіё Бэрлюсконі.

Адказваючы на прэсавай канфэрэнцыі на пытаньні журналістаў, Мядзьведзеў заявіў, што гатовы абмяркоўваць праблемы проціракетнай абароны на Радзе Расея-НАТО і заклікаў рабіць гэта хутчэй, каб пазьбегнуць гонкі ўзбраенняў.

Закранаючы нядаўнія публікацыі на сайце WikiLeaks, прэзыдэнт Расеі сказаў, што не драматызуе сіыуацыю, хаця такія ўцечкі могуць нашкодзіць адносінам ЗША з іншымі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG