Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сайт WikiLeaks перайшоў на новы адрас у Інтэрнэце


Сайт WikiLeaks перайшоў на іншы адрас. З гэтага часу, як паведамляецца, ён будзе разьмешчаны ў даменнай зоне .CH (Швайцарыя). Сайт таксама можна пабачыць па адрасе http://46.59.1.2/cablegate.html.

Раней у твітэры Wikileaks паведамлялася, што іх дамен "забіты амэрыканскім сэрвісам EveryDNS.net". Паведамлялася таксама, што кампанія Amazon.com адмовілася ад хостынгавых паслугаў для праекту Wikileaks. Такое рашэньне вітаў амэрыканскі сэнатар Джо Ліберман, адзначыўшы, што гэта стане перашкодай для распаўсюджвання "незаконна здабытай інфармацыі".

Cайт WikiLeaks апублікаваў некалькі дзён таму дзесяткі тысяч канфідэнцыйных амеэыканскіх дыпляматычных дэпешаў. У апошнія дні на сайт былі зробленыя інтэнсыўныя хакерскія напады.
XS
SM
MD
LG