Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Васіль Лявонаў прапануе Аляксандру Лукашэнку на рэспубліканскім сходзе папрасіць прабачэньня ў беларусаў за свае памылкі.

"Як і абяцалі, станьце на калені (але да Масквы на каленях не паўзіце) і падзякуйце Расеі за тое, што яна ў цяжкія гады працягнула руку дапамогі, усе гады вашага кіраваньня датавала нашу стратную эканоміку. І папрасіце палітычнага прытулку ў Расеі або гарантый вашай асабістай бясьпекі і ўсёй вашай сям'і. Бо бегчы больш няма куды" – напісаў Лявонаў, які пры Лукашэнку правёў тры гады ў турме.

Поўнасьцю зварот Лявонава да Лукашэнкі публікуе сёньняшняе выданьне "Народнай волі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG