Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скандальны сайт Wikileaks.org зачынены


Сайт Wikileaks, на якім публікаваліся сакрэтныя дакумэнты Пэнтагону і Дзярждэпартамэнту ЗША, перастаў працаваць.

У твітэры Wikileaks паведамляецца, што іх дамен "забіты амэрыканскім сэрвісам EveryDNS.net".

На сайце EveryDNS.net, які прадстаўляе хостынг-паслугі, разьмешчанае паведамленьне, што дамен Wikileaks.org зачынены з-за масавых DDOS-нападаў – накіраваных на сайт сталых ілжывых запытаў з вялікай колькасьці кампутараў, у выніку чаго доступ да тысячаў іншых інтэрнэт-старонак кампаніі мог бы апынуцца пад пагрозай.
XS
SM
MD
LG