Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: міліцыя зьліквідавала намётавы гарадок пратэстоўцаў


У Кіеве ў ноч з чацьвярга на пятніцу міліцыя і ўлады зьліквідавалі намётавы лягер на Майдане Незалежнасьці, дзе пратэстоўцы супраць новага Падатковага кодэксу больш за два тыдні праводзілі кругласутачную акцыю пратэсту.

Відавочцы паведамляюць, што каля 5-й раніцы на плошчы зьявіліся супрацоўнікі камунальных службаў у суправаджэньні байцоў спэцназу. Пасьля таго, як была зачытаная пастанова аб незаконнасьці правядзеньня акцыі, лягер быў дэмантаваны. Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, што знаходзіліся на плошчы, супраціву дзеяньням уладаў не чынілі.

Напярэдадні Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла новы Падатковы кодэкс, з улікам правак, унесеных у дакумэнт прэзыдэнтам краіны Віктарам Януковічам.
XS
SM
MD
LG