Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дыплямат ЗША: туркмэнскі лідэр – праставаты хлус


Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў – ня надта здатны чалавек, вельмі падазроны, а таксама – хлус. Такую характэрыстыку туркмэнскаму лідэру даў супрацоўнік амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Ашгабадзе ў 2009 годзе. Датычная тэлеграма была апублікаваная на выкрывальніцкім сайце WikiLeaks.

У згаданым дакумэнце паведамляецца, што Бэрдымухамэдаў непрыязна ставіцца да ЗША, Турэччыны і Ірану, затое мае сымпатыю да Кітаю.

WikiLeaks штодзень рассакрэчвае сотні канфідэнцыйных тэлеграмаў амэрыканскіх дыпляматаў. Чакаецца, што неўзабаве на сайце зьявіцца больш за тысячу тэлеграмаў пасланых амбасадай ЗША ў Менску.
XS
SM
MD
LG