Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавалі вайскова-марскія манэўры Японіі і ЗША


ЗША і Японія распачалі буйнамаштабныя вайскова-марскія вучэньні. Каля 45 тысяч вайскоўцаў бяруць удзел у манэўрах ля японскай выспы Акінава.

Міністэрства замежных спраў Кітаю скрытыкавала манэўры, заявіўшы, што яны могуць дэстабілізаваць рэгіён. Незадоўга да гэтага ЗША правялі ў Жоўтым моры вайскова-марскія вучэньні з Паўднёвай Карэяй.

Названыя мерапрыемствы праводзяцца на фоне напружаньня ў рэгіёне пасьля абстрэлу паўднёвакарэйскай выспы артылерыяй КНДР, у выніку чаго загінулі чацьвёра грамадзян Паўднёвай Карэі.
XS
SM
MD
LG