Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks: Эгіпет уважае аб стварэньні ядзернай зброі


"Эгіпет, магчыма, будзе вымушаны распачаць уласную праграму распрацоўкі ядзерных узбраеньняў, калі аналягічная праграма Ірану завершыцца посьпехам", – заявіў прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак на сустрэчы з дэлегацыяй Кангрэсу ЗША ў траўні 2008 году.

Гэтая інфармацыя зьмяшчаецца ў амэрыканскай дыпляматычнай справаздачы, рассакрэчанай на выкрывальніцкім партале WikiLeaks.

WikiLeaks штодзень рассакрэчвае сотні канфідэнцыйных тэлеграмаў амэрыканскіх дыпляматаў. Чакаецца, што ў хуткім часе на сайце зьявіцца больш за тысячу тэлеграмаў пасланых амбасадай ЗША ў Менску.
XS
SM
MD
LG