Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сьнег і вецер. Тэмпэратура: -8 – -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Місія назіральнікаў СНД на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі публікуе свой прамежкавы даклад.

Польскі рок-гурт "Myslovitz" выступае ў клюбе "Рэактар" у Менску. Пачатак а 19.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1857 нарадзіўся Джозэф Конрад, брытанскі пісьменьнік польскага паходжаньня (пам. 1924).

У 1907 у вёсцы Бязьверхавічы пад Слуцкам нарадзіўся беларускі паэт і празаік Рыгор Крушына (пам. 1979 у ЗША). Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у сябры Міжнароднага ПЭН-клюбу. Пад канец 1950-х Рыгор Крушына працаваў у беларускай службе Радыё Свабода ў Мюнхэне.

У 1918 Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск.

У 1967 паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард ажыцьцявіў першую пасьпяховую апэрацыю перасадкі сэрца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень інвалідаў.

МІНУС 365:


Шыла: "Страляў з аўтамата тры разы, але навучыўся прасаваць".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Трэба адзначыць, што вялікая колькасьць людзей нараджаецца на зьдзіў непрыстасаванай да лёсу, які чакае яе на гэтай зямлі", – Джозэф Конрад.
XS
SM
MD
LG