Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па выніках саміту АБСЭ прынятая дэклярацыя


У сталіцы Казахстану Астане па выніках саміту АБСЭ прынятая дэклярацыя “Насустрач супольнасьці бясьпекі”.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, цяперашні кіраўнік АБСЭ. Прыняцьце фінальнай дэклярацыі заняло больш плянаванага часу, экспэртная група працавала за зачыненымі дзьвярыма амаль 10 гадзін. Шэраг краін – Расея, Грузія, Малдова, Арменія і Азэрбайджан, – выступалі супраць фармулёвак адносна канфліктаў, якія закранаюць гэтыя краіны.

Назарбаеў назваў прыняцьце дэклярацыі “гістарычным посьпехам”. Аднак не дасягнутая згода адносна пляну дзеяньняў у справе міжнародных канфліктаў і рэформаў.

У саміце бралі удзел 28 краін. Двухдзённы саміт АБСЭ, які завершыўся сёньня, -- першы за апошнія 11 гадоў.
Лідэры краін – удзельнікі саміту раней прызналі, што цягам апошніх гадоў зьменшылася здольнасьць АБСЭ дасягаць свае мэты па прадухіленьні і вырашэньні канфліктаў у Эўропе і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза
XS
SM
MD
LG