Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.

На пачатку ён адзначыў, што яго праграму апублікавала газэта «Рэспубліка», апублікуюць абласныя газэты. Таму вырашыў адказаць на пытаньні, у тым ліку і на тое, што ўскосна задаў цяперашні прэзыдэнт: "Як зрабіць стабільным і канвэртаваным рубель?".









Тэзы выступу


• Грошай у краіне выпускаецца шмат, але яны абясцэньваюцца ў эканоміцы.

• Купляючы даляры, мы працуем не на сябе, а на сусьветных банкіраў.

• Нацыяльных грошай не хапае, каб разьвязаць вузлы даўгоў. Доўг дасягнуў паловы нацыянальнага валавога прадукту, на кожнага — каля 2600 даляраў доўгу.

• Нізкімі заробкамі нашым рабочым трымаем цэны.

• Тэрмінова забясьпечыць сваю незалежнасьць ад замежнай валюты. Забясьпечым нашы грошы нацыянальным здабыткам, акцыямі прадпрыемстваў. Акцыі эфэктыўных прадпрыемстваў — актывы, лепш за золата.

• Трэба ўвесьці рубель з пачатковым курсам 3 рублі да 1 даляру.

• Наш экспарт стане даходным, і эканоміку напоўніць моцная нацыянальная валюта.

• Беларускія банкі пачнуць хутка расьці, крэдыты стануць 2-3% гадавых.

• З-за падмены ў краіне народаўладзьдзя адзінаўладзьдзем дапушчаны сур’ёзныя пралікі, якія вядуць да поўнага каляпсу і залежнасьці ад міжнароднага капіталу. Разьлічвацца давядзецца ўнукам. Мы ператвораныя ў бяспраўных статыстаў.

• У Канстытуцыі няма вызначэньня Беларусі як сувэрэннай дзяржавы, гэта трэба было адлюстраваць у першым артыкуле.

• Няма нормы, якая прадугледжвае ўдзел дзяржавы ва ўтварэньні новай дзяржавы. Будаваць саюзную дзяржаву без удзелу грамадзянаў — юрыдычна неправамоцна. Спачатку трэба ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю. Трэба ўсталяваць статус грамадзян як сузаснавальнікаў дзяржавы.

• У Канстытуцыі трэба прапісаць разьмежаваньне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў.

• Адмяніць кантрактную форму найму грамадзянаў.

• Устанавіць права грамадзянаў на зварот у Канстытуцыйны суд для абароны сваіх правоў

• Я гарантую стварэньне незалежнай судовай сыстэмы

• Генпракурора і судзьдзяў будзе прызначаць заканадаўчы орган.

• Маё стаўленьне да кандыдатаў паважлівае як да людзей, якія маюць вялікі патэнцыял. Іх патэнцыял выкарыстаю для дабрабыту. Прапаную ім пасады.

• Незалежнасьць краіны ад замежнай валюты

• Зьмяншэньне падаткаў.

• Работнікам — удзел у даходах.

• Сялу — сыстэма дзяржзаказу. Прыбыткі на сяле ня будуць ніжэй за прыбыткі ў горадзе.

• Пэнсійны ўзровень не павысіцца, але можна будзе працаваць і на пэнсіі.

• Праезд школьнікаў — бясплатны.

• Ільготны праезд для студэнтаў у вучэбны час.

• Студэнтам, якім не дасталося месца ў інтэрнаце, — кампэнсацыя паловы кошту здыманай жылплошчы.

• Абясцэненыя ўклады — вернем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG