Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браславе затрымалі актывіста за распаўсюд улётак Рымашэўскага


Актывіста аргкамітэту ў стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Кастуся Шыталя затрымалі ў Браславе за распаўсюджваньне агітацыйных улётак кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага.

Міліцыянты па факсе перадалі ўлётку ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці. Яны ўгледзелі ў тэксьце парушэньне заканадаўства — заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай уладамі масавай акцыі. Згодна з тэкстам улёткі, грамадзянаў запрашалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы 19 сьнежня падчас падліку галасоў.

Пасьля затрыманьня актывіста яго паплечнікі патэлефанавалі намесьніку старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і той умяшаўся ў справу.

Кастусь Шыталь паведаміў Свабодзе, што позна ўвечары, калі на яго складалі адміністрацыйны пратакол, нехта патэлефанаваў міліцыянтам. Пасьля гэтага званку яны вярнулі хлопцу ўлёткі, вывелі з пастарунку і пасадзілі на спадарожную машыну да Мёраў.

Паколькі была глыбокая ноч, хлопец ня змог выбрацца зь Мёраў дадому на Глыбоччыну да раніцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG