Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Тоні Лойд, сябра брытанскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, прызначаны кіраўніком місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Беларусі.

Назначэньне Лойда зацьвердзілі дзьве структуры: ад імя АБСЭ – міністар замежных спраў Казахстану (які старшынюе ў арганізацыі) Канат Саўдабаеў, і ад імя ПА АБСЭ - яе прэзыдэнт Пэтрас Эфтыміу.

Прадугледжваецца, што менавіта кіраўнік групы кароткатэрміновых назіральнікаў спадар Лойд будзе агучваць іх заяву на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 20 сьнежня.

Місія назіральнікаў АБСЭ прыбывае на сьнежаньскія выбары пасьля афіцыйнага запрашэньня міністра замежных спраў Беларусі. Апошні раз гэткая місія наведвала Беларусь у 2008 годзе, калі праходзілі парлямэнцкія выбары. Яны не былі прызнаныя адпаведнымі дэмакратычным стандартам АБСЭ. Самымі сур’ёзнымі былі заўвагі наконт непразрыстага падліку галасоў, паўсюднага кантролю над выбарчымі камісіямі, недастатковага аб’ему інфармацыі пра альтэрнатыўных кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG