Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Праграмы кандыдатаў не пераканалі: сырыя, непадрыхтаваныя"


Спадар сталага веку: “Чытаў. Усіх чытаў і ўсімі незадаволены. Няма ў іх тэхналёгіяў, як здабыць грошай, папоўніць бюджэт, каб ім потым распараджацца, так як яны кажуць. А як? Дзе тэхналёгіі? Ні ў аднаго няма”.

Спадар: “Саньнікава чытаў, напэўна. Што зацікавіла? Што мяняць трэба нашае жыцьцё. Больш ажывіць яго й неяк рухацца наперад. Вось гэты застой памяняць”.

Спадар: “Мне няма калі чытаць газэты. Больш слухаю па тэлебачаньні й радыё. Цікава ўсё, аднак шмат размытасьці. Хацелася б болей канкрэтыкі па шмат якіх пытаньнях: па заробках, зразумела, пэнсійным забесьпячэньні й наагул сацыяльным жыцьці”.

Спадар: “Памятаю, Статкевіча і з БНФ Кастусёва. Запомнілася, што ўсё гэта напісана зь нейкай натугай, усё гэта скроена, сшыта насьпех. Праграмы гэтыя мяне не пераканалі. Яны сырыя, непадрыхтаваныя”.

Спадар: “Чытаў выступленьне Лукашэнкі. Мне было цікава, што пішуць дзяржаўныя газэты ў той пэрыяд, які называюць пэрыядам нейкай лібэралізацыі. Можа быць, лібэралізацыя і ёсьць, але, на жаль, не сустрэў ніводнай пазыцыі, у якой спрабавалі б разабрацца ў нечым”.

Спадар: “Саньнікава. Праграма добрая. Для народу, каб народу было добра жыць, нармальна жыць. Хоць і кажуць, што ў нас свабода слова, аднак я яе ня чую, ня бачу. Наагул патрэбныя нейкія перамены. Каб нармальна было жыць”.

Спадар:
“Не, не чытаў. Няма калі, цэлы дзень працую. Вось чуў толькі аднаго Міхалевіча. Ва ўсялякім выпадку, гаварыў ён слушна. Складна нібыта, але які ён насамрэч, што гэта за чалавек, я ня ведаю. Біяграфіі я ягонай ня чуў”.

Спадар: “Не ў газэце, я ўжо даўно ад іх стаміўся, даволі тэлебачаньня. Ва ўлётцы пра Санькава чытаў. Самае галоўнае, што сам ён з гораду, паводле нараджэньня. Зь сям’і інтэлігентаў. Цудоўная адукацыя. Вось гэта самае галоўнае, відаць”.

Спадар: “Чытаў. Я асабліва не цікавіўся прозьвішчамі, проста пачуў, як яны выступаюць. Праграмы ўва ўсіх аднолькавыя, добрапрыстойныя. Аднак ні ў аднаго зь іх няма магчымасьцяў ні палітычных, ні эканамічных, ні адміністрацыйных, каб пачаць іх рэалізоўваць. Гэта ўсё жаданьне, нядрэннае жаданьне, але ня больш за тое”.

Спадар: “Я не чытаю дзяржаўных газэт. Інтэрнэтам карыстаюся. Праграмы я іх ведаю, яшчэ ўвосень іх чытаў. Канкрэтнага пра іх нічога не скажу, але які ёсьць выбар, такі ёсьць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG