Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страсбурскі суд аштрафаваў Расею на рэкордную суму


Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры аштрафаваў Расею на рэкордныя 1,72 мільёна эўра. Расея павінна выплаціць такую суму за гібель 24 жыхароў Чачэніі пры бамбаваньні ў лютым 2000 года.

Пазоўнікамі выступілі 29 жыхароў Чачэніі, якім не ўдалося дабіцца жаданага выніку ў расейскіх судовых інстанцыях. Паводле іх інфармацыі, у лютым 2000 паселішча Катыр-Юрт ў Ачхой-Мартанаўскім апынулася пад кантролем групы ваеўнікоў, уцекачоў з Грознага. З 4 па 7 лютага расейскія фэдэралы абстралялі паселішча, у выніку чаго загінулі 24 чалавекі.

У выніку расьсьледаваньня падзеяў расейскімі ўладамі ў 2002 дзеяньні вайскоўцаў былі апраўданыя.
XS
SM
MD
LG