Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў сёньня ратыфікавала пагадненьне з Латвіяй аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторыяў.

Цяпер жыхары памежжа змогуць перасякаць мяжу на падставе спэцыяльных пасьведчаньняў, якія выдаюцца на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў. Кошт такога пасьведчаньня — 20 эўра.

Гэта ўжо другое падобнае пагадненьне, якое Беларусь ратыфікавала сёлета. Месяц таму аналягічны дакумэнт быў падпісаны з Польшчай. Таксама рыхтуецца ратыфікацыя падобнага пагадненьня зь Літвою.

У сьпіс населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца пагадненьне з Латвіяй, уваходзяць Браслаў, Верхнядзьвінск, Мёры, мястэчка Відзы.
XS
SM
MD
LG