Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане кажуць, што Лукашэнка скарэктаваў свой выступ


Нурсультан Назарбаеў і Аляксандар Лукашэнка

Нурсультан Назарбаеў і Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта нашаму радыё перадаў з Астаны, дзе сёньня завяршаецца саміт АБСЭ, міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

"Усе чакалі, што выступ Лукашэнкі прынясе чарговыя сэнсацыі. Але ж гэтага не адбылося. Але, паводле чутак у кулюарах, тэкст яго выступу быў скарэктаваны на просьбу самога Назарбаева яшчэ ўчора ўвечары. І ўсе "вострыя вуглы" былі з прамовы выкінутыя. Так гэта ці не? Калі задаюць такое пытаньне, ніхто гэтага не абвяргае".

А вось тое, што кіраўнік Беларусі ўчора ўвечары нібыта гуляў у хакей, абвергнуў кіраўнік яго прэсавай службы Павал Лёгкі.

Раман Якаўлеўскі пацьвердзіў, што падчас выступу Лукашэнкі ў прэсавым цэнтры ўзьніклі тэхнічныя праблемы, з-за чаго шмат хто з журналістаў ягонай прамовы проста не пачуў. "Але прэсавая служба саміту хутка распаўсюдзіла друкаваны тэкст выступу".

Журналісты знаходзяцца ў іншым памяшканьні, а ня ў тым, дзе праходзіць паседжаньне саміту.
XS
SM
MD
LG