Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан вітала посьпехі дэмакратыі ў Кіргізстане


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан высока ацаніла імкненьне Кіргізстану пабудаваць дзейную парлямэнцкую дэмакратыю.

Падчас сёньняшняга наведаньня Кіргізстану Клінтан сустрэлася з прэзыдэнтам Кіргізіі Розай Атунбаевай. У гэты ж дзень у парлямэнце краіны было афіцыйна абвешчана аб стварэньні кіроўнай кааліцыі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі трох партый.

Паводле Розы Атунбаевай, менавіта новы ўрад будзе вырашаць пытаньне аб далейшым знаходжаньні ў кіргіскім аэрапорце "Манас" амэрыканскай ваеннай базы для забеспячэньня сілаў кааліцыі ў Аўганістане. Клінтан, са свайго боку, падзякавала кіргіскаму кіраўніцтву за магчымасьць карыстаньня базай.
XS
SM
MD
LG