Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У цэнтры Кіева працягваецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў


У цэнтры Кіева працягваецца акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць новага падатковага кодэксу. На плошчы Незалежнасьці ў чацьвер сабраліся некалькі тысяч чалавек. Яны патрабуюць распрацаваць новы законапраект, а не ўносіць зьмены ў раней ухвалены Вярхоўнай Радай дакумэнт.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч наклаў вета на прыняты парлямэнтам законапраект. Ён даручыў створанай ва ўрадзе рабочай групе з удзелам прадпрымальнікаў у двухдзённы тэрмін распрацаваць папраўкі да кодэксу. Чакаецца, што заўтра іх разгледзіць Вярхоўная Рада.
XS
SM
MD
LG