Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: пэнсіянэраў папярэджваюць, што яны галасаваць будуць у кватэрах


У штаб апазыцыйных кандыдатаў у Слоніме пачалі прыходзіць людзі пэнсійнага веку і скардзіцца, што да іх на кватэры прыяжджаюць работнікі выканкамау, перапісваюць прозьвішчы і кажуць, што на выбары да іх прынясуць скрыню для галасаваньня, а таму на ўчастак хадзіць ня трэба.

Пра гэта нашаму радыё паведаміў кіраўнік гарадзкой арганізацыі БНФ Іван Шэга. Зь яго слоў, людзі прыходзяць да іх раіцца — што рабіць у такім выпадку, бо добра разумеюць, што такім чынам вынікі выбараў таксама могуць фальшавацца.

Іван Шэга кажа, што яму назвалі вуліцы, дзе супрацоўнікі выканкаму ходзяць па кватэрах сталых людзей: вуліца Кастрычніцкая, завулак Кастрычніцкі, Гастэлы, Бялько і іншыя.
XS
SM
MD
LG