Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонкі узбэцкіх уцекачоў пікетуюць прадстаўніцтва ААН у Алматы


Жонкі затрыманых і зьмешчаных у СІЗА Алматы ўзбэцкіх уцекачоў-мусульманаў распачалі сёньня ў гэтым горадзе насанкцыяваны пікет ля будынку Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў. Паведамляецца, што прыкладна 10 жанчын разам зь іх дзецьмі цягам некалькіх гадзін не пакідаюць свайго месца і такім чынам, паводле словаў, хочуць зьвярнуць увагу ўдзельнікаў саміту АБСЭ ў Астане, да намеру казахскіх уладаў экстрадаваць іх мужоў назад ва Ўзбэкістан.

Напярэдадні саміту АБСЭ гэтая група узбэцкіх уцекачоў-мусульманаў распаўсюдзіла ў Інтэрнэце зварот да кіраўніцтва ААН і АБСЭ, у тым ліку і да ўсіх удзельнікаў астанінскай сустрэчы з просьбай не экстрадаваць іх ва Ўзбэкістан, дзе іх незаконна прыцягваюць да крымінальнай адказнасьці, а шанцаў на аб’ектыўны вэрдыкт судовых інстанцыяў у гэтай краіне яны ня маюць.
XS
SM
MD
LG