Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча мірнага вырашэньня канфлікту на Каўказе


Паўднёвая Асэтыя, 2009 год

Паўднёвая Асэтыя, 2009 год

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць мірнага разьвязаньня канфліктнай сытуацыі на Каўказе.

"Мы абсалютна мірныя людзі і хочам, каб нашы браты ў Грузіі знайшлі мірнае разьвязаньне гэтага канфлікту, і каб там сытуацыя супакоілася", — адзначыў Лукашэнка грузінскай тэлекампаніі падчас саміту АБСЭ, перадае Інтэрфакс.

Паводле Лукашэнкі, "гэты канфлікт не дадае стабільнасьці на Каўказе. Мы хочам, каб людзі там жылі годна".

Адносна падрыхтоўкі выніковага дакумэнту саміту АБСЭ ў Астане Лукашэнка заявіў, што "трэба шукаць кампраміс".

"Калі кампрамісу ня знойдзем, значыць і дакумэнт можа не зьявіцца".
XS
SM
MD
LG