Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан пільна глядзіць, як Беларусь вырашае пытаньні рэлігіі


Тарчызіё Бэртонэ
Тарчызіё Бэртонэ
Дзяржаўны сакратар Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ адзначае канструктыўнасьць і давер, характэрныя для стасункаў зь Беларусьсю.

"Можна сказаць, што ключавы момант таго, што паміж нашымі краінамі склаліся дачыненьні даверу, — пагадненьні паміж нашымі ўрадамі, над якімі мы зараз працуем", — заявіў кардынал Бэртонэ ў Астане на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае Інтэрфакс.

"Мы зь вялікай увагай глядзім, якім чынам беларуская дзяржава займаецца пытаньнямі рэлігіі, пытаньнямі каталіцкай рэлігіі", — адзначыў дзяржсакратар Ватыкану.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што напярэдадні гэтай сустрэчы пацікавіўся станам "тых праблем, якія мы ў свой час выявілі, пазначыўшы напрамкі іх разьвязаньня".

"У нас нібыта няма прынцыповых рознагалосьсяў, цяжкасьцяў, складанасьцяў. Пазначаныя намі праблемы пасьпяхова вырашаюцца. Але, тым ня менш, можа, ёсьць праблемы, прэтэнзіі да нас па пазначаных раней тэмах? Мы гатовыя ў тэрміновым парадку іх разгледзець", — заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG