Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі салдат прызнаўся ў нападзе на мірных аўганцаў


Вайсковец ЗША прызнаў сябе вінаватым у нападзе на няўзброеных аўганскіх сялян.

Старшы сэржант Робэрт Сьцівэнс паведаміў, што падчас патруляваньня ў сакавіку гэтага году, ён безь неабходнасьці адкрыў агонь па двух мірных жыхарах.

Суд вырак яго да 9-ці месяцаў зьняволеньня.

Гэта быў першы вайсковы трыбунал па справе 12-ці амэрыканскіх салдатаў, якія нібыта тэрарызавалі мірнае насельніцтва Аўганістану.

Пяцёра зь іх абвінавачваюцца ў наўмысных забойствах.
XS
SM
MD
LG