Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: 80 “Казак для Караткевіча”


Узнагароджаньне пераможцаў конкурсу дзіцячага літаратурнага конкурсу, прысьвечанага 80-годзьдзю Ўладзімера Караткевіча

Узнагароджаньне пераможцаў конкурсу дзіцячага літаратурнага конкурсу, прысьвечанага 80-годзьдзю Ўладзімера Караткевіча

У віцебскім тэатры “Лялька” ўганаравалі пераможцаў дзіцячага літаратурнага конкурсу, прысьвечанага 80-годзьдзю Ўладзімера Караткевіча. Лялечны тэатар праводзіў гэты конкурс супольна з газэтай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСыстэмы” (МТС).

Паводле кіраўніцы літаратурна-драматычнай часткі тэатру “Лялька” Людмілы Сіманёнак, у конкурсе было прапанавана ўзяць удзел дзецям і падлеткам ва ўзросьце да 16 год. Свае казкі даслалі 66 юных творцаў зь Віцебскай, Берасьцейскай, Магілёўскай, Гомельскай, Менскай абласьцей і Менску. А ўсяго было даслана каля 80 казак — некаторыя з малюнкамі і аповедамі пра аўтараў.

Прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі, а пераможцы ў дзьвюх узроставых групах — яшчэ й памятныя дыплёмы.

Казкі атрымаліся цікавыя, кажа сябра журы, мастацкі кіраўнік тэатру “Лялька” Віктар Клімчук. Адну зь іх, казку “Віншавальная паштоўка, дапрацаваўшы, можна было б і паставіць на сцэне лялечнага тэатру. Крысьціна Бондарава, пэдагог-арганізатар “Лялькі” таксама згодная, што простая гісторыя пра Зайчыка і Вавёрачку, якую напісалі сёстры Ганна і Марыя Прыбыш, першаклясьніцы зь Берасьця, была б цікавая і павучальная для малодшых школьнікаў.

Але бліжэйшая да ажыцьцяўленьня пакуль што іншая прапанова журы — выдаць невялікі зборнік, у які ўвайшлі б і казкі, дасланыя на гэты конкурс, і творы пераможцаў ранейшых конкурсаў. "Лялька" ладзіць іх ужо чацьверты год.

Крысьціна Бондарава паказвае конкурсныя працы

Людміла Сіманёнак вітае ўдзельнікаў конкурсу

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG