Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Будзе халодна, уначы -25..-27°С; удзень -10..-16°С.

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Астана, саміт кіраўнікоў дзяржаваў АБСЭ

Радыёвыступы кандыдатаў у прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса і Міколы Статкевіча

Тэлевыступы кандыдатаў у прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі і Яраслава Раманчука

Брыфінг кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных

Нацыянальны гістарычны музэй, прэзэнтацыя ўнікальнай манэты часоў вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Грунвальдзкай бітвы

Менск, футбольны матч Лігі Эўропы “БАТЭ – "Дынама-Кіеў"

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1409 – адкрыўся Лэйпцыгскі ўнівэрсытэт

1804 – Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі

1942 – Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю

1946 – пагадненьне аб аб’яднаньні акупацыйных зонаў Нямеччыны

1992 – адпраўлена першае SMS-паведамленьне

Нарадзіліся


1776 – беларускі філёзаф Анёл Доўгірд.

1886 – беларускі кампазытар Мікола Равенскі.

1923 – савецкі і расейскі палітычны дзеяч Аляксандар Якаўлеў.

1923 – амэрыканская опэрная сьпявачка Марыя Калас

1946 – італьянскі мадэльер Джані Вэрсачы

1958 – Алімпійскі чэмпіён, вясьляр Уладзімер Парфяновіч

1962 –Алімпійскі чэмпіён, футбаліст Аляксандар Зыгмантовіч

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Сусьветны дзень барацьбы за адмену рабства

Лаос, Мьянма, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


Віктар Марціновіч: “Параноя” — гэта цалкам фантазія, маё ўяўленьне, фікцыя

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“На першых парах перабудовы нам давялося часткова хлусіць, крывадушнічаць, хітраваць – іншага шляху не было. Мы павінны былі – і ў гэтым спэцыфіка перабудовы таталітарнага ладу – зламаць таталітарную камуністычную партыю”.

Аляксандар Якаўлеў
XS
SM
MD
LG