Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА можа застацца ў Іраку пасьля 2011 году


НАТА можа працягнуць сваю інструктарскую місію ў Іраку і пасьля 2011 году. Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік Аб’яднанага камандаваньня сілаў НАТА адмірал Сэмюэль Локлір.

Адмірал Локлір адзначыў, што місія працягне працу, калі будзе атрыманы адпаведны запыт ад ірацкіх уладаў.
НАТА, як і ЗША, плянуе вывесьці свае войскі з Іраку да канца 2011 году.

У складзе місіі НАТА, якая займаецца падрыхтоўкай супрацоўнікаў ірацкіх сіл бясьпекі, цяпер знаходзяцца 180 чалавек.
XS
SM
MD
LG