Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнегапад і маразы стварылі праблемы у краінах Эўропы


У краінах Эўропы сьнегапады і маразы перашкодзілі працы транспарту. Сёньня былі зачыненыя шэраг буйнейшых лётнішчаў Эўропы – у Жэневе, Эдзінбурге і Ліёне, а таксама Гатвік у Лёндане. Узьлётна-пасадачныя палосы засыпаныя сьнегам.

Адкладзеныя некалькі рэйсаў цягнікоў Eurostar праз танэль пад пралівам Ла-Манш.

У Беластоку ў Польшчы мінулае начы зафіксаваныя рэкордныя для гэтай пары году маразы – мінус 26 градусаў паводле Цэльсія.

У Польшчы цягам апошніх некалькіх дзён замерзьлі 8 бяздомных, некалькі выпадкаў сьмерцяў у выніку пераахаладжэньня зафіксавана таксама ў Чэхіі, Славакіі і Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG