Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кнігарні сталічнай галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя другой кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда». Яна сталася дваццаць чацьвёртым выданьнем кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».

На прэзэнтацыі прысутнічала эліта Беларусі. Гэта філёзафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, культролягі Тацяна Валодзіна і Аляксей Дзермант, мовазнаўцы Зьміцер Саўка і Вінцук Вячорка, гісторыкі Валянцін Мазец, Захар Шыбека, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў і многія іншыя.

Гэтыя знаныя асобы сучаснай беларускай інтэлектуальнай прасторы – усе ёсьць сапраўды суаўтарамі другой кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда». І менавіта ім усім выказаў падзяку адкрываючы сёньняшняю прэзэнтацыю дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» Аляксандар Лукашук. Ён сказаў, што бяз гэтых людзей Беларусі гэтай кнігі не было б.

Пра тое, што нашыя слухачы добра ведаюць перадачу «Беларуская Атлянтыда» і зь нецярпеньнем чакалі другой кнігі «Беларуская Атлянтыда», гаворыць колькасьць тых, хто прыйшоў на гэтую прэзэнтацыю. Людзей не ўмясьціла кнігарня галерэі "Ў", дзе адбываецца прэзэнтацыя, і многія папросту ня здолелі патрапіць. Пра разбурэньне мітаў, якое адбываецца ў перадачы, гаворыць яшчэ той факт, што сярод гэтых людзей, якія ня ёсьць удзельнікамі кнігі, але актыўнымі слухачамі і таксама разбуральнікамі мітаў, што сярод тых, хто прыйшоў на прэзэнтацыю – паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, мастак Артур Клінаў і многія іншыя. Усе яны сваёй дзейнасьцю як бы спрыяюць той задуме, якая лягла ў аснову і праграмы, і кнігі.

Выступае Вячаслаў Ракіцкі.
Выступае Аляксандар Лукашук
Аляксандар Лукашук і Вячаслаў Ракіцкі.
Валянцін Акудовіч.
Аўтограф ад Вячаслава Ракіцкага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG