Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія можа заблякаваць прыняцьце дэклярацыі саміту АБСЭ


Тбілісі можа заблякаваць прыняцье выніковай дэклярацыі саміту АБСЭ, калі ў дакумэнце ня будзе сфармуляваная пазыцыя аб прызнаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Выступаючы сёньня на саміце АБСЭ ў сталіцы Казахстану Астане, прэзыдэнт Грузіі ізноў абвінаваціў Расею ў тым, што яна не выконвае дамоўленасьцяў аб вывадзе войскаў з Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Яшчэ адной з тэмаў саміту было ўрэгуляваньне канфлікту ў Нагорным Карабаху. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што гатовы працягваць перамовы і спадзяецца на іх завяршэньне ў самыя кароткія тэрміны.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, які ўжо пакінуў Астану, у сваім выступе адзначыў, што АБСЭ стала губляць свой патэнцыял і мае патрэбу ў "мадэрнізацыі".
XS
SM
MD
LG