Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН заклікаў Латвію зьмяніць закон аб мове


Камітэт па правах чалавека ААН заклікаў Латвію ўнесьці зьмены ў закон аб мове і правілах напісаньня ўласных імёнаў. Зварот зроблены ў выніку перамогі вядомага латвійскага праваабаронцы Леаніда Райхмана на працэсе супраць латвійскай дзяржавы ў Камітэце ААН.

Сутнасьць справы ў тым, што Леанід Райхман не захацеў звацца Леанідысам Райхманісам. Менавіта так, згодна з латвійскім заканадаўствам, павінна афіцыйна пісацца і вымаўляцца яго імя і прозьвішча. Паводле Райхмана, пры напісаньні ў дакумэнтах у адпаведнасьці з граматычным асаблівасьцям латыскай мовы імёны і прозьвішчы прадстаўнікоў нацменшасьцяў зьмяняюцца да непазнавальнасці і гэта ёсьць парушэньнем права іх носьбітаў.

Рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН канчатковае і абскарджаньню не падлягае. Цяпер латвійская дзяржава абавязана выправіць адпаведныя парушэньні ў дачыненьні да Леаніда Райхмана, унесьці зьмены ў заканадаўства і даць справаздачу адносна выкананьня рашэньняў камітэту цягам шасьці месяцаў.
XS
SM
MD
LG