Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Скобла: "Разбураючы міты савецкай Беларусі"


Міхась Скобла

Міхась Скобла

Увечары 1 сьнежня ў кнігарні галерэі "Ў" у Менску прэзэнтуюць другую кнігу Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яна выйшла ў кніжнай сэрыі Радыё Свабода і складаецца з выбраных перадач аднайменнай праграмы, што гучала ў эфіры цягам апошніх чатырох гадоў. Кніга прысьвечаная аналізу мітаў часоў калянізацыі беларускай нацыі. Сваімі ўражаньнямі ад новай кнігі дзеліцца паэт і дасьледчык беларускай літаратуры Міхась Скобла.

"Нядаўна, выйшаўшы з мэтро на станцыі "Плошча Перамогі", я праходзіў міма вялікага ці то шклянога, ці то плястмасавага вянка з падсьвятленьнем, які месьціцца акурат пад плошчай. Каля яго стаяла грамадка школьнікаў, і дарослая цётка, відаць, настаўніца, ім пра нешта гаварыла. Я прыпыніўся, прыслухаўся і пачуў, што "тут ляжыць сэрца Беларусі". Чаму сэрца Беларусі мусіць ляжаць у падземным пераходзе, поруч з гандлёвымі кіёскамі? Наўрад ці на такое пытаньне настаўніца змагла б уцямна адказаць. Вось вам яшчэ адзін міт з сучаснай нашай гісторыі, зь якімі нястомна змагаецца Вячаслаў Ракіцкі, якога можна назваць галоўным дэміталягізатарам Беларусі савецкай.

Мы дваццаць гадоў жывем у незалежнай Беларусі, а наша жыцьцё да гэтай пары прасякнута савецкімі мітамі. Мы іх павінны пазбаўляцца. І найлепшым дапаможнікам тут будзе новая кніга Вячаслава. Я неаднойчы назіраў, як на першую ягоную кнігу літаральна палююць кнігараспаўсюднікі. Упэўнены, што і другую "Атлянтыду" чакае гэткі ж шчасьлівы лёс".
XS
SM
MD
LG