Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Астана: усясьветныя лідэры заявілі пра намер адрадзіць АБСЭ


На першым пасьля 11 гадоў саміце лідэраў краін-удзельніц АБСЭ ў Астане гучаць прапановы адносна садзейнічаньня дыялёгу паміж краінамі і да прадухіленьня канфліктаў, адраджэньня тых задач і мэтаў, дзеля якіх у 1970-я і была створаная гэта арганізацыя.

На парадку дня саміту – апошнія хваляваньні ў Кіргізстане, сытуацыя ў Аўганістане, так званыя "замарожаныя" канфлікты ў Нагорным Карабаху, малдоўскім Прыднястроўі, сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнах Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

У сваім выступе расейскі кіраўнік Дзьмітры Мядзьведзеў папярэдзіў АБСЭ пра тое, што яна пачала "губляць патэнцыял". Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала чальцоў арганізацыі да больш рашучых намаганьняў у галіне ўмацавання правоў чалавека ва ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG