Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі затрыманыя 8 ісламскіх экстрэмістаў


У маргінальным барсэлёнскім раёне Раваль арыштаваныя восем іншаземцаў, у асноўным выхадцы з Пакістану. Яны падазраюцца ў прыналежнасьці да міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі.

Паводле гішпанскай нацыянальнай паліцыі, размова пра прадстаўнікоў пакістанскай радыкальнай групоўкі "Лашкар-э-Тайба", якая зьвязаная з Аль-Кайдай і выступае за выхад Кашміру зь Індыі.

Падчас ператрусаў паліцыянты знайшлі матэрыялы для вырабу фальшывых дакумэнтаў. Мяркуецца, што гэтыя дакумэнты, а таксама грошы, накіроўваліся з Гішпаніі ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG