Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Астана: Расьсьледаваньне кіргіскіх беспарадкаў завершыцца ў пачатку 2011


Міжнародная камісія па расьследаваньні прычын беспарадкаў на кіргіскім поўдні завершыць сваю працу да канца студзеня 2011. Пра гэта заявіла прэзыдэнт рэспублікі Роза Атунбаева ў сваім выступе на саміце АБСЭ ў Астане.

Тым часам, судовы працэс па справе аб красавіцкіх беспарадках у Кіргізстане адкладзены на нявызначаны тэрмін у сувязі з учорашнім выбухам у будынку Палаца спорту, там, дзе праходзяць судовыя пасяджэньні. У выніку выбуху пацярпелі тры чалавекі.
XS
SM
MD
LG