Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя патрабуе прызнаць незаконнай трэцюю адмову Мін'юста зарэгістраваць партыю.

Паводле прэсавай службы БХД, Міністэрства юстыцыі парушыла прадугледжаны законам тэрмін разгляду заявы аб рэгістрацыі палітычнай партыі:

"Устаноўчы зьезд па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (Партыя БХД) адбыўся 12 верасьня, 17 і 19 верасьня ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі пададзеныя неабходныя дакумэнты. 30 кастрычніка 2010 г. БХД атрымала ліст Мін'юста ад 29 кастрычніка, у якім паведамляецца, што пастановай Міністэрства юстыцыі № 81 ад 25 кастрычніка 2010 г. прынята рашэньне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі БХД.

Але месячны тэрмін для разгляду заявы аб рэгістрацыі Партыі БХД скончыўся 16 кастрычніка 2010 г. Аднак пастанова № 81, на якую спасылаецца ў паведамленьні аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства юстыцыі, прынята 25 кастрычніка 2010 г., а паведамленьне датуецца 29 кастрычніка 2010 г. Такім чынам, Мін'юст парушыў прадугледжаны законам тэрмін разгляду заявы аб рэгістрацыі палітычнай партыі".

Адначасова, як заяўляе ў сваёй скарзе кіраўніцтва БХД, рашэньне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі БХД прынята Міністэрствам юстыцыі беспадстаўна, яно неабгрунтаванае і незаконнае:

"Так, Міністэрства юстыцыі беспадстаўна сьцьвярджае, што некаторыя асобы са сьпісу заснавальнікаў Партыі БХД не прымалі ўдзелу ў сходах альбо ня ставілі сваіх подпісаў у сьпісе заснавальнікаў. Доказаў такіх фактаў міністэрства не прыводзіць, грунтуючыся на ўласнай трактоўцы дадзеных апытаньняў заснавальнікаў Партыі БХД, якія праводзіліся паводле працэдуры, не прадугледжанай законам".

"Мы будзем працягваць нашу дзейнасьць незалежна ад наяўнасьці рэгістрацыі. Нягледзячы ні на што, мы вядзем прэзыдэнцкую кампанію. Мы зноў пройдзем судовыя прыступкі, бо маем факты таго, што на людзей ціснулі, запужвалі іх. Праўда за намі, і рана ці позна БХД будзе зарэгістравана", — адзначыў лідэр партыі Павал Севярынец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG