Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня а 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы.

Як паведаміла "Свабодзе" прэсавая сакратарка Някляева Юлія Рымашэўская, вагон, у якім ехалі Фядута і Мяцеліца, быў ачэплены міліцыяй у цывільным і ў форме.

Давераных асоб Някляева затрымалі і адвялі ў апорны пункт.

"Там правялі праверку – перш за ўсё шукалі грошы, відаць, хацелі давесьці праўдзівасьць словаў Лукашэнкі аб тым, што кампанію Някляева нібыта фінансуе Расея. Але цягам 2 гадзін міліцыянты так нічога і не знайшлі. Яны праверылі таксама ўсіх пасажыраў, якія ехалі разам з Фядутам і Мяцеліцай, але таксама безвынікова".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG